Notice: session_start(): A session had already been started - ignoring in /var/www/user3093/data/www/uk.minsk.gov.by/templates/accessibility/index.php on line 85

Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў павіншаваў работнікаў культуры і дзеячаў мастацтва, ветэранаў галіны з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Мингорисполком

«Сёння мы па праву ўшаноўваем тых, хто сваім талентам, працавітасцю, неймавернай любоўю да справы ўносіць вялікі ўклад у развіццё нашага грамадства, вядзе шырокую работу па духоўна-маральнаму выхаванню моладзі, — адзначана ў віншаванні. — Сваёй штодзённай працай вы захоўваеце і прымнажаеце асветніцкія і гісторыка-культурныя каштоўнасці, умацоўваеце іх значнасць у сучасным свеце, забяспечваеце пераемнасць найбагацейшага духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў».

Уладзімір Кухараў пажадаў работнікам культуры моцнага здароўя, новых творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту, каб і надалей іх майстэрства, вопыт і адданасць справе служылі прымнажэнню лепшых культурных традыцый Рэспублікі Беларусь.